Латвійскія мытнікі не дазволілі ўвезці 383 тоны нафтапрадуктаў з Беларусі
![Латвійскія мытнікі не дазволілі ўвезці 383 тоны нафтапрадуктаў з Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000021_5c3e0cb893cc4869432585840040e505_418862.jpg.webp?itok=Crcz_pRn)
Латвійскія мытнікі не дазволілі ўвезці 383 тоны нафтапрадуктаў з Беларусі. Яны заявілі, што не атрымалі поўныя даныя пра груз, таму яго адправілі назад.
Напярэдадні з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што Латвія ўвяла забарону на перавозку грузаў з санкцыйных беларускіх прадпрыемстваў. Цяпер жа заяўляюць, што было выяўлена парушэнне раней уведзеных заходніх санкцый (груз трапіў пад санкцыі ЕС ад чэрвеня 2021-га).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.