Латвійскаму хакеісту мінскага “Дынама” прапанавалі стаць беларусам

Латвійскаму форварду Каспарсу Саўліецісу, які выступае за мінскае "Дынама", прапанавалі стаць грамадзянінам Беларусі.
Пра гэта паведамляе Спорт-экспрэс са спасылкай на латвійскія выданні.

Адзначаецца, што мама хакеіста — беларуска, і Саўліецісу яшчэ ў дзяцінстве прапаноўвалі падданства нашай краіны. Аднак у сям'і ад такой магчымасці адмовіліся.

"Яны мяне лічаць сваім і кажуць, што ў мяне ўсё будзе, — сказаў хакеіст. — Пакуль я нічога не адказаў. Вельмі хачу гуляць за зборную, толькі не ведаю, у якой краіне гэтага будзе прасцей дамагчыся".

Адзначым, што ў Саўліеціса не самыя лепшыя адносіны з галоўным трэнерам зборнай Латвіі Алегам Знарком. Форвард мінскага "Дынама" нават не лічыўся ў спісах кандыдатаў у нацыянальную каманду напярэдадні чэмпіянату свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі