Латвія ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю паліцэйскім спецназам
![Латвія ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю паліцэйскім спецназам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/policija-ierocis-alfa-45656420.jpg.webp?itok=uQAyJ4tS)
Латвія ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю паліцэйскім спецназам. Як паведамляе Delfi, агулам з розных рэгіёнаў краіны ў памежную зону на чатыры тыдні накіравалі 71 байца. Толькі з Рыгі ў "камандзіроўку" ніхто не паехаў. Спецназаўцы будуць забяспечваць правапарадак і дапамагаць памежнікам. У чацвер частка байцоў паўдзельнічала ў патруляванні памежнай зоны.
На ўмацаванне аховы мяжы накіравалі і 36 супрацоўнікаў паліцыі Латгальскага раёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.