Лапко: Спадзяюся, што купюры наміналам 1, 2 і 3 тысячы друкаваць не будзем

Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко ў эфіры праграмы "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ выказаў спадзяванне, што купюры наміналам 1, 2 і 3 тысячы рублёў друкавацца не будуць.

Лапко: "Будзем вельмі спадзявацца, што такой неабходнасці не ўзнікне, з улікам тых планаў, якія ўрад і Нацыянальны банк закладваюць па інфляцыі. Такіх мерапрыемстваў, я спадзяюся, мы праводзіць не будзем".

Ён адзначыў, што дастаткова "вельмі буйных купюр" наміналам 200 і 500 рублёў. Яны адпавядаюць мінімальнай зарплаце і сярэдняму заробку па краіне, сказаў прадстаўнік кіраўніцтва Нацбанка.

1 ліпеня ў Беларусі была праведзеная дэнамінацыя, з банкнот зніклі чатыры нулі. У абарачэнне выпушчаныя сем наміналаў новых банкнот — 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама восем наміналаў манет — 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, 1 і 2 рублі.

Як выглядаюць новыя грошы ў Беларусі

"А нам заробак на картачку залічаць новымі ці старымі грашыма?"