Лагатып юніёрскага чэмпіянату свету зацверджаны з памылкай (фота)
З 13 па 23 красавіка 2010 года ў Мінску і Бабруйску пройдзе юніёрскі (да 18 гадоў) чэмпіянат свету ў вышэйшым дывізіёне, нагадвае "Прессбол". На днях быў зацверджаны лагатып гэтага турніру. Няцяжка заўважыць, што назва Бабруйска на ім перададзеная з памылкай. На геаграфічных мапах Беларусі горад пазначаецца як Babrujsk, а не Bobruisk.