Кваліфікацыйная камісія не атэставала адвакатаў Бабарыкі і Ціханоўскага

Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч / defenders.by
Уладзімір Пыльчанка і Віктар Мацкевіч / defenders.by

Кваліфікацыйная камісія Мінюста не атэставала адвакатаў Уладзіміра Пыльчанку і Віктара Мацкевіча, піша тг-канал "Права на абарону". Абодва юрысты былі выкліканыя 1 снежня на пазачарговую атэстацыю.

Уладзімір Пыльчанка — адвакат Марыі Калеснікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), Лявона Халатрана да іншых. Віктар Мацкевіч абараняе інтарэсы Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага.

Гэта далёка не першы выпадак у Беларусі, калі адвакаты, якія абараняюць "палітычных", не праходзяць праз кваліфікацыйную камісію Мінюста. У іх забіраюць адвакацкія ліцэнзіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі