Кузьмініч: Цяперашняя моладзь знаходзіць "фішкі" ў калядаванні

Калядоўшчыкі на вуліцах беларускіх гарадоў і вёсак ужо не рэдкасць. Праўда, традыцыя калядавання трымаецца найперш на энтузіястах, такіх, як Ігар Кузьмініч, грамадскі дзеяч, аўтар беларускіх казак для дзяцей.

Еўрарадыё: Вы неаднаразова ладзілі калядаванне. Як гэта выглядае зараз у Беларусі?
111226 KuzminichS.mp3
Ігар Кузьмініч: Гэта больш ініцыятыва маладых людзей, якія схільныя разглядаць Каляды не як нейкую традыцыю, а схільныя ўкладаць у яе нейкія новыя сэнсы. Напрыклад, сэнс пашырэння беларускасці. І гэта свята крыху набывае ідэалагічны сэнс. Маладыя людзі сустракаюцца, развучваюць калядкі, развучваюць саму традыцыю, рыхтуюць маскі, касцюмы і ходзяць па знаёмых і незнаёмых людзях. Спяваюць калядкі, стараюцца рабіць усё, як даўней, але сэнс цяпер у данясенні беларускага слова ў кожную беларускую сям’ю.

Па вялікім рахунку беларусам пашчасціла, паколькі у нас ёсць і праваслаўная традыцыя святкавання, і каталіцкая. А таму, пачынаючы з 25-га снежня і да 13 студзеня можна калядаваць. Адзіная розніца, што да каталікоў мы стараемся прыходзіць да Новага году, а да праваслаўных ужо пасля. Хаця гэта не так прынцыпова.

Еўрарадыё: Ці ёсць якія-небудзь "фішкі", каб прывабіць моладзь святкаваць Каляды? Ці захоўваецца гэтая традыцыя ў сем'ях?

Ігар Кузьмініч: У нас з пакалення ў пакаленне вельмі слаба перадаюцца гэтыя традыцыі... Сам удзел ў абрадзе ужо сам па сабе "фішка" для сучаснай моладзі. Для таго, каб адчуць свята, недастаткова проста прыйсці і сесці за стол. А вось паўдзельнічаць у абразде, зразумець увесь яго сэнс, сэнс кожнага дзеяння, вось гэта важна. І мне здаецца, што менавіта

гэта “чапляе” моладзь.

Фота — hramadzianin.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі