Курсы долара і еўра ў Беларусі 20 красавіка працягнулі рост

 Курсы долара і еўра ў Беларусі 20 красавіка працягнулі рост

У сераду, 19 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8799 да 1,8826 рубля, курс еўра таксама павысіўся — з 2,0162 да 2,0208 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3332 беларускага рубля (у сераду — 3,3482).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,12%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 19 красавіка курс долара ЗША вырас з 1,8797 да 1,8799 рубля, курс еўра павысіўся з 2,0008 да 2,0162 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі