Курсы долара і еўра ў Беларусі 18 траўня працягнулі рост

Курсы долара і еўра ў Беларусі 18 траўня працягнулі рост

У чацвер, 18 траўня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягнуў рост — з 1,8583 да 1,8680, вырас і курс еўра — з 2,0618 да 2,0788 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2485 беларускага (у сераду — 3,2758).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валютаў умацаваўся на 0,08%.

Як перадавала Еўрарадыё, 17 траўня курс долара ЗША вырас з 1,8529 да 1,8583, курс еўра таксама вырас — з 2,0440 да 2,0618 беларускага рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі