Курсы долара і еўра ў Беларусі 17 траўня павысіліся

Курсы долара і еўра ў Беларусі 17 траўня павысіліся

У сераду, 17 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8529 да 1,8583, курс еўра таксама вырас — з 2,0440 да 2,0618 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2758 беларускага (у панядзелак — 3,2928).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валютаў не змяніўся.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 траўня курс долара ЗША знізіўся — з 1,8599 да 1,8529, курс еўра вырас — з 2,0348 да 2,0440 беларускага рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі