Курсы долара і еўра ў Беларусі 13 чэрвеня выраслі

Курсы долара і еўра ў Беларусі 13 чэрвеня выраслі

У панядзелак, 13 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара працягнуў рост, пачаты ў пятніцу: ён вырас на 109 рублёў і складае 19 932. Курс еўра павялічыўся на столькі ж, як і пятніцу, — на 36 рублёў, да 22 460. Курс расійскага рубля працягнуў зніжэнне — з 306,50 да 304,62 беларускага.

Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 0,03%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 10 чэрвеня курс долара вырас на 143 рублі і складаў 19 823, курс еўра вырас на 36 рублёў, да 22 424. Курс расійскага рубля знізіўся з 308,27 да 306,50 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі