Вы тут

Курсы долара і еўра панізіліся ў Беларусі 3 кастрычніка

БЕЛТА

3 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,0906 да 2,0830 беларускага рубля. Курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,2819 да 2,2798 беларускага рубля. Расійская валюта падаражэла: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1995 беларускага рубля (у сераду — 3,1943).

Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.