Курс долара ў Беларусі ўстанавіў новы максімум — 18 042

У аўторак, 24 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 66 рублёў — да 18 042, курс еўра падаражэў на 91 рубель — да 19 185, курс расійскага рубля вырас з 274,67 да 274,94 беларускага рубля.

Беларускі рубель сёння аслабеў на 0,29%.

Нагадаем, у панядзелак, 23 лістапада, курс долара вырас на 49 рублёў — да 17 976, еўра панізіўся на 80 рублёў — да 19 094, курс расійскага рубля таксама апусціўся — з 276,36 да 274,67 беларускага.

Фота: ria.ru