Курс долара ў Беларусі 23 лістапада вырас на 49 рублёў

Курс долара ў Беларусі 23 лістапада вырас на 49 рублёў

У панядзелак, 23 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 49 рублёў — да 17 976, еўра панізіўся на 80 рублёў — да 19 094, курс расійскага рубля таксама апусціўся — з 276,36 да 274,67 беларускага.

Агулам курс рубля да кошыка валют вырас на 0,29%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 20 лістапада, курс долара вырас на 3 рублі — да 17 927, еўра павялічыўся на 43 рублі — да 19 174, курс расійскага рубля вырас з 276,22 да 276,36 беларускага.

Фота: artleo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі