Курс долара ў Беларусі 9 лістапада вырас

Курс долара ў Беларусі 9 лістапада вырас

У сераду, 9 лістапада, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. На сусветных фінансавых рынках курс долара панізіўся на фоне перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

Аднак у Беларусі карціна выглядае іначай. Курс долара вырас — з 1,9062 да 1,9083 беларускага рубля, курс еўра таксама павысіўся — з 2,1064 да 2,1332 рубля. А вось курс расійскай валюты панізіўся: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 2,9820 беларускага (у аўторак — 2,9909).

Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют да 0,12%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі