Курс долара ў Беларусі 24 верасня вырас на 69 рублёў

Курс долара ў Беларусі 24 верасня вырас на 69 рублёў

24 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Па іх выніку Нацбанк усталяваў новыя абменныя курсы валют.

Курс долара ў чацвер вырас на 69 рублёў — да 17 672, еўра падаражэў на 214 рублёў — да 19 793. А вось курс расійскага рубля знізіўся на 0,58 беларускага — да 265,55 рубля.

Як адзначае сайт Нацбанка, у параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,36%.

23 верасня курс долара павысіўся на 46 рублёў — да 17 603. Курс еўра знізіўся на 36 рублёў — да 19 579. А курс расійскага рубля, як і долара, павялічыўся: яго рост склаў 0,86 беларускага — да 266,13 рубля.

Фота: newsbel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі