Курс долара ў Беларусі 1 верасня крыху вырас

Курс долара ў Беларусі 1 верасня крыху вырас

У чацвер, 1 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара зноў нязначна вырас — з 1,9605 да 1,9613 рубля, курс еўра чарговы раз знізіўся — з 2,1851 да 2,1846 рубля. Таксама працягвае зніжацца і курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0054 беларускага рубля (у сераду — 3,0058).

Беларускі рубель у адносінах да кошыка валют не змяніўся.

Як інфармавала Еўрарадыё, 31 жніўня курс долара вырас — з 1,9578 да 1,9605 рубля, курс еўра знізіўся — з 2,1859 да 2,1851 рубля. Таксама пайшоў наніз і курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0058 беларускага рубля (у аўторак — 3,0154).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі