Курс долара ў Беларусі зноў вырас

Курс долара ў Беларусі зноў вырас

У сераду, 31 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9578 да 1,9605 рубля, курс еўра зноў знізіўся —  з 2,1859 да 2,1851 рубля. Таксама пайшоў наніз і курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0058 беларускага рубля (у аўторак — 3,0154).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,10%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 30 жніўня курс долара вырас — з 1,9574 да 1,9578 беларускага рубля, курс еўра знізіўся —  з 2,1897 да 2,1859 рубля. Вырас курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0154 беларускага рубля (у панядзелак — 3,0091).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі