Вы тут

Курс біткойна зніжаецца другі дзень запар

Раніцай у аўторак курс біткойна апусціўся ніжэй за 50 тысяч долараў / Reuters

Біткойн працягвае зніжэнне. У аўторак пасля адкрыцця таргоў курс крыптавалюты зноў знізіўся на 11%, дасягнуўшы адзнакі на 8:26 у 49,126 тысяч долараў, сведчаць звесткі партала Coindesk.

Гістарычны максімум курс криптовалюты абнавіў ў нядзеля 21 лютага. За біткойн давалі 58 тысяч долараў.

Біткойн ўяўляе сабой дэцэнтралізаваную сістэму аднайменнай крыптавалюты на аснове тэхналогіі блокчэйн, якую можа "здабываць" (эмітаваць) любы карыстальнік — удзельнік сістэмы. Для гэтага трэба ствараць новыя блокі сістэмы.

З аглядкай на рост курсу біткойна летась Аляксандр Лукашэнка прапанаваў адкрываць у Беларусі фермы і майніць крыптавалюту — заадно вырашыўшы такім чынам пытанне збыту электраэнергіі з БелАЭС.

Графік змены курсу біткойна / tass.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.