Курс біткоіна зноў пачаў расці

Курс біткоіна зноў пачаў расці

Курс біткоіна зноў пачаў расці. За паўтара месяца ён апусціўся з $20 тысяч да менш чым за 6 тысяч долараў. Аднак раніцай 7 лютага сітуацыя змянілася. Як інфармуе партал coinmarketcap.com, курс біткоіна на 9:30 складаў 7 334 долара. На іншых біржах сітуацыя прыблізна такая ж. Падаражэлі і іншыя крыптавалюты. Больш падрабязна гл. тут.

На падзенне курса біткоіна, якое адбывалася апошнім часам, паўплывалі абмежаванні рынку крыптавалют у некаторых краінах, у тым ліку ў Кітаі і Індыі. Шэраг буйных банкаўскіх груп забаранілі набыццё крыптавалют па іх крэдытных картках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі