"Купалаўцы" сёння прадставяць пастаноўку "Radziva Prudok"

Афіша пастаноўкі
Афіша пастаноўкі

"Купалаўцы" сёння прадставяць пастаноўку "Radziva Prudok" па кнізе Андруся Горвата. Гэты спектакль у пастаноўцы Рамана Падаляка меў вялікі поспех на сцэне Купальскага тэатра.

"Купалаўцы" намякаюць, што ў пастаноўкі будзе новае прачытанне. Прэм'ера — на іх канале ў YouTube у 19:00.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года большая частка трупы Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы падтрымала пратэсты і выступіла супраць гвалту. Яны пайшлі ўслед за дырэктарам тэатра Паўлам Латушкам, але працягнулі працаваць. За год выпусцілі некалькі відэапастановак. Яны апублікаваны на іх YouTube-канале. Тут жа 13 студзеня — пад стары Новы год — можна будзе ўбачыць і прэм'еру іх новага спектакля — "Нататкі афіцэра Чырвонай Арміі" паводле аднайменнага рамана Сяргея Пясецкага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі