Культавы бар у Брэсце набыў сваяк былога старшыні КДБ
![Культавы бар у Брэсце набыў сваяк былога старшыні КДБ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/korova.jpg.webp?itok=gNWuTWjJ)
Прыватны прадпрымальнік Павел Вакульчык, стрыечны брат былога старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка набыў культавы бар Korova ў Брэсце, паведамляе binkl.by. Пры гэтым яго стваральнік і папярэдні саўладальнік Кірыл Борахаў нядаўна быў вымушаны з'ехаць за мяжу — на радзіме яго чакаў крымінальны пераслед.
Павел Вакульчык перазапусціў бар, які быў на мяжы закрыцця.
"Чалавек не нясе адказнасці за погляды сваіх сваякоў, — тлумачаць прадстаўнікі бара. — Калі б гэтая здзелка не адбылася, грыль-бара Korova ужо не існавала б, маёмасць была б арыштаваная за даўгі і штрафы ранейшага ўладальніка".
Кірыл Борахаў ад каментароў адмаўляецца.
Валерый Вакульчык цяпер з'яўляецца памочнікам Аляксандра Лукашэнкі, інспектарам па Брэсцкай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.