Кулінковіч: У гэту туалетную паперу ўнеслі тых, каго і так не ўзгадвалі

Гурт Neuro Dubel — ветэран беларускіх “чорных спісаў”. З 2004 па 2007 год гурт Аляксандра Кулінковіча трапіў у нашмат меншы спіс пасля выступу на адной з апазіцыйных акцыяў на плошчы Бангалор у Мінску. І вось — ізноў…

Але музыка не губляе аптымізму: што з "чорным спісам", што без — жыццё працягваецца, — сцвярджае ён. Да таго ж яшч не факт, што спіс насамрэч існуе, а не з'яўляецца прыдумкай блогераў.

Аляксандра Кулінковіч: "Нічога не зменіцца ў маім жыцці. Ад з’яўлення гэтага спісу, даволі дзіўнага, які, напэўна, не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю, нічога ў маім жыці не зменіцца. І я ўпэўненны, што ў жыцці астатніх гуртоў таксама нічога не зменіцца, бо ў гэтую туалетную паперу фармата А4 унесеныя тыя, каго і так нідзе не ўзгадвалі. І ўвогуле, рок-музыка заўжды была пад забаронай ў нашай краіне. Рок-музыка — гэта свабода, свабода казаць пра любоў да піва або пра любоў да дрэваў, усё роўна. А свабоду ў нас не любяць, і, як вынік, рок-музыка забароненая ў нашай краіне".

На думку Аляксандра Кулінковіча, нават калі спіс існуе, — уявіць, за што туды трапіў Neuro Dubel, вельмі складана.

Аляксандр Кулінковіч: "Відаць за кампанію. Мы апошнім часам нічога такога не рабілі, не было, груба кажучы, нагоды. Патрапілі хутчэй за ўсе за кампанію. Нехта нешта недзе чуў... Ведаеце, у мяне даволі часта былі з Neuro Dube" такія сітуацыі, калі малазнаёмы мне чалавек казаў мне: "Ты чуў Neuro Dubel?" Я казаў, што не, а ён працягваў: "І я не чуў, але кажуць, што ерунда!" Па старой памяці, які-небудзь чыноўнік, высунуўшы нячысты язык, пісаў: “Так, каго б яшчэ? А! Яшчэ ж Neuro Dubel ёсць у нашай краіне!” Мне насамрэч ні жарка ні халодна ад гэтага і пляваць я хацеў з адкрытага акна на ўсё гэта".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі