Кулеба: "Мы перамагаем у бітвах. Але вайна працягваецца"

Дзмітрый Кулеба​ /  Global Look Press 
Дзмітрый Кулеба​ /  Global Look Press 

Украінскім вайскоўцам удалося вызваліць Херсон, але вайна працягваецца, заявіў на саміце краін Паўднёва-Усходняй Азіі ў Камбоджы міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Ён адзначыў, што барацьба за вызваленне Украіны будзе працягвацца.

"Мы перамагаем у бітвах. Але вайна працягваецца",цытуе словы Дзмітрыя Кулебы расейская служба BBC.

Украінскі міністр заявіў, што кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў не прасіў яго аб сустрэчы ў рамках саміту: "калі ён гэта зробіць, мы старанна разгледзім просьбу. Няма ніводнай прыкметы, што Расія шчыра вядзе перамовы. Садзіцца за стол для прыгожай фатаграфіі — гэта ўжо было, мы зрабілі гэта, мы паспрабавалі".

На днях украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў Херсон. Мінабароны Расіі заявіла, што завяршыла адвод сваіх войскаў на левы бераг Дняпра, а ў Інтэрнэце з'явіліся відэа з ваярамі ВСУ на вуліцах горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі