Крымінальную справу пачалі на дзяўчыну, якая сарвала маску з міліцыянта

Крымінальную справу пачалі на дзяўчыну, якая сарвала маску з міліцыянта

На дзяўчыну, якая сарвала маску з міліцыянта ў Мінску, пачалі крымінальную справу. 

Здарэнне адбылося 11 верасня каля Мінскага абласнога суда. Юлія прыйшла туды падтрымаць страйкоўцаў з "Беларуськалія". Нечакана да суда пад'ехаў бусік без нумароў, і людзей пачалі затрымліваць. 

Людзі ў масках затрымалі і Юію, але перад гэтым яна паспела сцягнуць маску з аднаго з іх. Цяпер дзяўчына на свабодзе, але 15 верасня яна абавязаная з'явіцца на допыт

"Сёння Юлю вызвалілі. Заўтра мы ідзём да следчага на допыт. На дачку завялі крымінальную справу паводле артыкулу 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Будзем змагацца. Мы маем трох сведак, якія былі там. Бачылі, што адбывалася. Яны гатовыя даваць паказанні ў судзе", — распавяла Алена, маці Юліі, у каментары Радыё "Свабода".

Сям’я дзяўчына працягвае шукаць і іншых сведак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі