Кругласутачную краму "Алмі" ў Мінску прыкрыюць на суткі

Кругласутачную краму "Алмі" ў Мінску прыкрыюць на суткі

На суткі — з 18-га па 19 лістапада — прыпыняецца праца вялікай кругласутачнай крамы "Алмі" на праспекце Дзяржынскага, 91 у Мінску. Як інфармуюць "Мінск-навіны", адпаведнае рашэнне прынятае ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Прычыны такіх мераў — невыкананне зацверджанага асартыментнага пераліку і неадпаведнасць зацверджанага пераліку нормам заканадаўства. Акрамя таго, на продаж у краме былі выстаўленыя тавары са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі