Вы тут

Крэйг Вудкрафт застанецца трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі

Крэйг Вудкрафт / hockey.by

Галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі на найбліжэйшы цыкл застанецца Крэйг Вудкрафт, паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі ў аўторак.

Асіставаць Крэйгу ў лістападаўскую міжнародную паўзу будзе Канстанцін Кальцоў, удакладнілі ў федэрацыі.

Генеральны менеджар зборных каманд Міхаіл Грабоўскі вызначыў мэту лістападаўскага збору як прагляд максімальнай колькасці маладых гульцоў, каб даць ім магчымасць праявіць сябе на міжнародным узроўні і, магчыма, пашырыць спіс кандыдатаў для ўдзелу ў чэмпіянаце свету.

З 11 па 13 лістапада зборная Беларусі возьме ўдзел у міжнародным таварыскім "Турніры чатырох нацый" у Славеніі, дзе згуляе з камандай гаспадароў і зборнымі Францыі і Аўстрыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.