Краіны СГА падтрымалі крокі Беларусі па далучэнні да арганізацыі

Краіны СГА падтрымалі крокі Беларусі па далучэнні да арганізацыі

Дзяржавы — сябры Сусветнай гандлёвай арганізацыі на дзясятым афіцыйным пасяджэнні рабочай групы па далучэнні Беларусі падтрымалі прынятыя ўрадам краіны крокі ў гэтым кірунку. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Пасядэжнне прайшло ў Жэневе. Дэлегацыю нашай краіны ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. На пасяджэнні ён расказаў аб развіцці беларускай эканомікі, праведзенай працы па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства, завяршэнні двухбаковых перамоваў па доступе на рынкі з Нарвегіяй, Эль-Сальвадорам, Гватэмалай і Ісландыяй. У падтрымку Беларусі выказаліся прадстаўнікі Еўрасаюза, Канады, Расіі, Арменіі, Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана, Кітая, В'етнама, Індыі, Новай Зеландыі, Аўстраліі, Бразіліі, Мексікі, Украіны, Швейцарыі, Нарвегіі, Турцыі, Японіі, Рэспублікі Карэя, Сальвадора, Эквадора, Кубы, Гватэмалы, Грузіі, Малдовы ды іншых краін. 

Прадстаўнікі большасці дзяржаў лічаць, што ўступленне Беларусі ў СГА дапаможа ўмацаванню міжнароднай гандлёвай сістэмы. На пасяджэнні быў дэталёва абмеркаваны праект дакладу працоўнай групы па эканамічнай палітыцы Беларусі, рэгуляванні экспарту і імпарту, тэхнічных бар'ерах у гандлі, санітарных і фітасанітарных мерах, гандлёвых аспектах правоў на інтэлектуальную ўласнасць, гандлі паслугамі. Трэцяя рэдакцыя праекта дакладу будзе разгледжана на наступным афіцыйным пасяджэнні, запланаваным на чацвёрты квартал 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі