Кожны дзясяты беларускі настаўнік — пенсіянер

Сярод беларускіх настаўнікаў пенсіянеры складаюць 9,5%, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец лічыць гэтую лічбу аптымальнай. Маўляў, педагогі, якія адпрацавалі ў школе ўсё жыццё, перадаюць досвед маладому пакаленню. "Гэта добры сплаў маладосці і досведу", — кажа чыноўнік.

Сёлета працаваць пачалі больш за 5800 выпускнікоў педагагічных ВНУ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.