Кожны чацвёрты беларус — курэц

31 траўня адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. З гэтай нагоды Белстат прывёў статыстыку наконт курцоў у Беларусі. Згодна з ёй, на пачатак 2015 года сярод насельніцтва Беларусі ва ўзросце 16 гадоў і старэйшых доля курцоў склала 24,4%.

Прычым доля мужчын-курцоў за апошнія 15 гадоў знізілася на 7,9%, цяпер яна складае 45,8%. А вось доля жанчын, якія паляць, вырасла ў 1,9 раза і дасягнула 9,3%, адзначае БелаПАН.

Паводле апошніх звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (2011), у большасці краін Еўропы доля дарослага насельніцтва, якое паліць штодня, знаходзіцца ў межах 20-30%. Самы нізкі ў Еўропе ўзровень распаўсюду штодзённага курэння сярод дарослага насельніцтва адзначаны ў Швецыі (11%), Ісландыі (14%), Вялікабрытаніі (14%), а самы высокі — у Аўстрыі (44%), Грэцыі (36%) і Расіі (34%).

Фота — kosmoteros.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі