Вы тут

Кошты на цыгарэты вырастуць у Беларусі з 1 чэрвеня

pixabay.com

1 чэрвеня ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў, паведамляе БЕЛТА.

Сярод цыгарэт Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" на 5 капеек больш давядзецца плаціць за Pall Mall (Red, Blue, Silver, Azure, Nano Fresh, Nano Blue, Nano Silver, Nano Fusion, Nanokings Blue, Nanokings Blue, Superslims Azure, Superslims Violet), а таксама некаторыя цыгарэты Rothmans і Kent.

Не зменяцца кошты на прадукцыю "Энерга-Оіл" і ТАА "Тытунь-інвест". З'явяцца ў продажы цыгарэты Sobranie Refine Evolve.

З марак, якія ўвозіць кампанія "Беларусьгандаль", на 5 капеек вырастуць кошты на некаторыя цыгарэты Kent, Pall Mall, Richmond, Aroma Rich, а таксама Kiss Brown.

Беларускія вытворцы ды імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц змяняць кошты на тытунёвыя вырабы.