«Korn» запішуць два альбомы адначасова

Каліфарнійскі гурт «Korn» у 2009 годзе мае намер выпусціць чарговы студыйны альбом, паведамляе lenta.ru.


Адначасова калектыў працуе над запісам пласцінкі кавер-версій.
Такім чынам, хутка «Korn» будзе займацца адразу дзвюма сваімі новымі працамі.

Прадзюсаваць новы дыск будзе Рос Робінсан, які супрацоўнічае з калектывам са дня яго узнікнення - ён дапамагаў гурту з самым першым дэма і з дэбютным альбомам.

Лідэр «Korn» Джонатан Дэвіс адзначыў, што падчас запісу дзявятага альбома «Korn» будуць абапірацца на папярэдні досвед і вернуцца да свайго ранняга гучання.

Даты рэлізу новага альбома і пласцінкі кавераў пакуль не вызначаныя.
Вядома толькі, што сярод кавераў будуць кампазіцыі “Nine Inch Nails”, “Faith No More” і “Psychedelic Furs”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі