Вы тут

Конкурс у Палату прадстаўнікоў — 4,5 чалавекі на месца

Па стане на 14 ліпеня Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 445 ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты і такім чынам конкурс у Палату прадстаўнікоў склаў 4,5 чалавекі на месца. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу “Беларусь 1” для выпуску навінаў заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Па яе словах, перад акруговымі і тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі пастаўленая задача выконваць рэкамендацыі АБСЕ, атрыманыя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

Скаргі, якія паступаюць у ЦВК, кажа, Ярмошына, "сведчаць пра звышамбіцыі, якія адбываюцца ад няведання выбарчага заканадаўства і звычкі атрымліваць нешта большае, чым атрымліваюць астатнія".

Вырашэнні сітуацый са скаргамі старшыня ЦВК называе вельмі якаснымі. Маўляў, калі параўноўваць цяперашнюю кампанію і кадры, задзейнічаныя ў ёй, і мінулыя кампаніі, то "гэта прафесура ў параўнанні з тым, што было 20 гадоў таму".