Конкурс “Міс свету-2008” адмянілі ў Кіеве з-за вайны ў Паўднёвай Асеціі

Фінал конкурсу "Міс свету-2008", які павінен быў адбыцца 4 кастрычніка ў Кіеве, будзе перанесены ў іншае месца ў сувязі з падзеямі ў Паўднёвай Асеціі.

Тэрміны правядзення конкурсу таксама зменяцца. Новае месца пакуль не ўдакладняецца, аднак намеснік кіраўніка кіеўскай адміністрацыі Віталь Жураўскі заявіў, што гэта будзе якая-небудзь краіна або экзатычны востраў з цёплым кліматам.

Па словах Жураўскага, такое рашэнне прынята дзеля бяспекі ўсіх удзельнікаў конкурсу.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі