"КоммерсантЪ": Выкуп за Баўмгертнера не плацілі

Пра гэта паведаміла расійская газета "КоммерсантЪ" са спасылкай на свае крыніцы.



Нагадаем, што 21 кастрычніка на сустрэчы з рэдактарамі СМІ СНД Аляксандр Лукашэнка заявіў, што менеджара расійскай кампаніі выдадуць у Расію толькі пасля кампенсацыі нібыта прычыненай Беларусі шкоды.



Крыніцы расійскага выдання мяркуюць, што Лукашэнку задаволіла змена асноўнага ўладальніка "Уралкалія", якой ён дамагаўся. Акцыі, якія належалі Сулейману Керымаву, купіла група ОНЭКСИМ Міхаіла Прохарава і ўладальнік хімічнай кампаніі "Уралхім" Дзмітрый Мазепін. Гэтага ўраджэнца Мінску лічаць бізнэсмэнам, блізкім да беларускага кіраўніка.



Прадстаўнікі "Уралкалія" прыватным чынам адзначаюць, што вызваленне Баўмгертнера адбылося праз дамоўленасці на "высокім некарпарацыйным узроўні".



Фота — Associated Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі