Вы тут

"Коммерсантъ": у Расіі на змену ўкраінскаму поп-феномену ідзе беларускі

Кадр з кліпа гурта “Длина волны”

Расіяне заўважылі, што беларускіх артыстаў сталі слухаць у Еўропе, і задумаліся: а можа, і самім варта пачаць іх слухаць? Пра гэта ў калонцы для газеты "Коммерсантъ” піша Барыс Барабанаў.

Доўгі час на поп-сцэне СНД дамінавалі ўкраінскія выканаўцы. У 2020 годзе, падобна, іх пацясняць беларусы. І гаворка не пра ЛСП, Ціму Беларускіх і Макса Каржа, якія ўжо збіраюць стадыёны і становяцца хэдлайнерамі на фестывалях. Будзе новая хваля — гэта беларускія пост-панк і індзі-гурты, такія як Super Besse, Mustelide, Dlina Volny, Molchat Doma, Intelligency. 

 
Попыт на артыстаў з беларускай сцэны прыйшоў у Расію з-за мяжы. Не зусім звычайны прадукт, прыйшоўся даспадобы замежнай аўдыторыі — а гэта для нашых шырот як знак якасці. Выдатна спрацоўваюць "калабарацыі" з заходнімі знакамітасцямі. Да прыкладу, да Intelligency поспех прыйшоў пасля таго, як англійскі актор Бенедыкт Камбербэтч у відэасэрвісе TikTok выканаў танец з фільма "Доктар Стрэндж" пад дзясятак розных поп-кампазіцый, у ліку якіх была песня "August".

Беларусь — не тая краіна, у якой ёсць велізарны прадзюсарскі махавік, здольны ў лічаныя месяцы зрабіць поп-ідала са спевака мясцовага маштабу. Асаблівых спадзеваў на радыё і тэлебачанне беларускія поп-спевакі не ўскладаюць. Цяжка прабіцца там, дзе дзяржава аказвае моцны ўплыў на кантэнт, таму нашы суайчыннікі актыўна працуюць у сацсетках. Таму папулярнасць нашых выканаўцаў не змяншаецца падчас глабальнага карантыну. А пасля яго адмены яны з упэўненасцю змогуць планаваць сусветныя турнэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.