Колькасць ахвяраў снежнай буры ў ЗША дасягнула 18 чалавек (фота)

Колькасць ахвяраў снежнай буры ў ЗША дасягнула 18 чалавек (фота)

Сама меней 18 чалавек загінулі ў выніку снежнай буры, якая абрынулася на ўсходняе ўзбярэцца ЗША. У Нью-Ёрку і Вашынгтоне па-ранейшаму зачыненыя масты, тунелі і дарогі.

Большая частка загінулых у выніку стыхіі — ахвяры аўтакатастроф, яшчэ некалькі чалавек загінулі падчас прыборкі снегу і ад пераахаладжэння.

Улады Вашынгтона і Нью-Йорка разлічваюць аднавіць авіязносіны і рух грамадскага транспарту да панядзелка, бо ў нядзелю прагназуецца працяг снегападу.

Цяперашні снегападу Нью-Йорку прызнаны адным з наймацнейшых за апошняе стагоддзе, у Цэнтральным парку горада выпала да 63,8 сантыметра снегу.

У 10 штатах увялі надзвычайнае становішча. Дзясяткі тысяч чалавек засталіся без электрычнасці, у некаторых штатах на дарогах утварыліся заторы, у якіх заблакаваныя аўтамабілі з людзьмі ўнутры, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі