Koktebel Jazz Festival абярэ музыкаў у Віцебску падчас “Славянскага базару”

Паралельна са “Славянскім базарам” у Віцебску пройдзе pre-party міжнароднага фестывалю Koktebel Jazz Festival. Канцэрты штодзённа будуць праходзіць з 11 па 16 ліпеня ў Бітлз-клубе “Чердачок”. Сярод выступаючых будуць гурты CHERRYVATA, AKANA, Hair Peace Salon, OPEN SPACE, Серебряная Свадьба і іншыя.

Мерапрыемства не мае нічога агульнага з фестывалем “Славянскі базар”: падчас канцэртаў будзе праводзіцца адбор музыкаў для ўдзелу ў сёмым фестывалі джазу і не толькі Koktebel Jazz Festival, які пройдзе з 10 па 13 верасня пад лозунгам “Асобная рэчаіснасць”. Гурты, адабраныя ў Віцебску выступяць на фестывалі ў межах “Беларускай ночы” на галоўнай сцэне, хэдлайнерам якой стане этна-трыа “Троіца”.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі