Кныровіч — беларускамоўны! Першы стрым з бізнесоўцам у Новым годзе

Аляксандр Кныровіч / асабісты архіў
Аляксандр Кныровіч / асабісты архіў

У верасні падчас стрыму Еўрарадыё бізнесмен Аляксандр Кныровіч у адказ на крытыку гледачоў паабяцаў са студзеня перайсці на беларускую мову. Кныровіч сказаў — Кныровіч зрабіў! 

Сёння наша гутарка з бізнесоўцам будзе прысвечаная беларускай мове. Хто вінаваты ў тым, што беларусы не размаўляюць па-беларуску? Ці магчымы пераход на мову, што для гэтага патрэбна? Як так сталася, што беларуская мова з "вясковай" стала мовай інтэлігенцыі і супраціву? Далучайцеся да нашага эфіру і задавайце пытанні Аляксандру. Ну і падтрымайце яго — ён вельмі хвалюецца!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі