КНДР зноў пагражае Злучаным Штатам, на гэты раз новай ракетай

КНДР зноў пагражае Злучаным Штатам, на гэты раз новай ракетай. У Пхеньяне заявілі, што яна можа несці найноўшую ядзерную боегалоўку і даляцець да любой кропкі ЗША, інфармуе сайт ria.ru. Напярэдадні стала вядома, што Паўночная Карэя паспяхова правяла выпрабаванне балістычнай ракеты “Хвасон-15”. Яна праляцела каля тысячы кіламетраў і ўпала ў Японскае мора. Падчас выпрабавання прысутнічаў паўночнакарэйскі дыктатар Кім Чэн Ын. Ён заявіў, што КНДР дасягнула “гістарычнага поспеху” ў завяршэнні ядзернага ўзбраення.

Пхеньян уяўляе пагрозу для ўсяго свету, заявіў міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс. Паводле яго слоў, балістычная ракета, запушчаная Паўночнай Карэяй, узляцела вышэй за ўсе папярэднія (мяркуецца, што яна дасягнула вышыні 4500 метраў). Мэціс праінфармаваў пра апошнія падзеі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.