КНДР пагражае ўдарам па Паўднёвай Карэі і ЗША

У панядзелак Пхеньян асудзіў нядаўняе пагадненне Вашынгтона і Сеула па стрымліванні паўночнакарэйскай ядзернай пагрозы. Паводле гэтай дамовы, у выпадку небяспекі з боку КНДР ЗША гатовыя аказаць Паўднёвай Карэі любую вайсковую дапамогу, уключна з "ядзерным парасонам", агнявымі ўдарамі звычайнымі сродкамі паражэння і сістэмы Супрацьпаветранай абароны.



Улады КНДР папярэджваюць, што "змова" ЗША і Паўднёвай Карэі "ўзмацняе напружанасць, якая можа перарасці ў ядзерны канфлікт".



"Пры найменшай пагрозе наша армія пачне серыю прэвентыўных удараў на паражэнне", — цытуе заяву РІА "Новости".
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі