Клімкін сыходзіць з пасады кіраўніка МЗС Украіны ў "палітычны адпачынак"

Reuters
Reuters

Павел Клімкін заявіў, што перастае працаваць на пасадзе міністра замежных спраў Украіны і сыходзіць у "палітычны адпачынак". Пра гэта ён заявіў у відэазвароце, які апублікаваў Facebook.

"Незалежна ад таго, якое рашэнне і калі прыме Рада па маёй адстаўцы, я прыняў рашэнне сысці ў адпачынак. Лічу, што гэта будзе сумленна і правільна. Але не проста ў адпачынак, а ў палітычны адпачынак. Паколькі ў паўілы працаваць не магу і менавіта цяпер прыйшоў час фармаваць сапраўдную палітычную каманду", — заявіў Клімкін.

Камітэт Вярхоўнай Рады па замежных справах плануе 9 ліпеня разгледзець пытанне аб звальненні Клімкіна і прызначэнні міністрам Вадзіма Прыстайкі, паведамляе Hromadske.ua.

22 траўня Зяленскі прызначыў кіраўніка місіі Украіны ў НАТА Вадзіма Прыстайку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Пасля прэзідэнцкіх выбараў і перамогі Уладзіміра Зяленскага Клімкін сам падаў заяву аб адстаўцы з пасады міністра замежных спраў. Пазней Зяленскі ўнёс прадстаўленне ў Раду аб звальненні кіраўніка МЗС, міністра абароны Сцяпана Палтарака і кіраўніка СБУ Васіля Грыцака.

Камітэт Рады падтрымаў звальненне Клімкіна з пасады кіраўніка МЗС. Але 6 чэрвеня Вярхоўная Рада адмовілася зняць Клімкіна з пасады.

11 чэрвеня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў прадстаўленне на звальненне Клімкіна і прапанаваў кандыдатуру Прыстайкі.

У красавіку 2014 года ПАСЕ пазбавіла расійскую дэлегацыю права голасу і выключыла яе прадстаўнікоў з усіх кіраўнічых органаў асамблеі ў сувязі з анексіяй Крыма. 26 чэрвеня 2019 ПАСЕ вярнула паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі ў поўным аб'ёме. Пасля гэтага ўкраінская дэлегацыя пакінула пасяджэнне. Разам з дэлегацыяй Украіны прадстаўнікі Польшчы, Літвы, Латвіі, Славакіі, Эстоніі і Грузіі завілі, што едуць дадому па кансультацыі.

Увечары таго ж дня стала вядома, што Расія падала ў Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве справаздачу аб выкананнi рашэння аб вызваленні ўкраінскіх маракоў і накіравала Украіне ноту, у якой утрымліваецца прапанова, каб Украіна дала гарантыі далейшага крымінальнага пераследу ўкраінскіх маракоў у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам.

У МЗС Украіны лічаць прапанову непрымальнай і той, што абвастрае спрэчку паміж Украінай і РФ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абурыўся дзеяннямі міністра замежных спраў Паўла Клімкіна, які, не параіўшыся з кіраўніком дзяржавы, адказаў на ноту Расійскай Федэрацыі. Клімкін у сваю чаргу заявіў, што МЗС не мусіла ўзгадняць з прэзідэнтам ноту-адказ Расіі, і апублікаваў адказ Украіны.

29 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што вызваленне ўкраінскіх ваеннапалонных маракоў не звязанае з вяртаннем расійскай дэлегацыі ў Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, яны могуць быць абмененыя на грамадзян РФ. Клімкін лічыць, што існуе пагроза дамоўленасцяў паміж РФ і Еўропай "за спінай Украіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі