"Клікавае мысленне": рэктар універсітэта выдаў вельмі дзіўны (і смешны) спіч

Рэктар Баранавіцкага ўніверсітэта Аляксандр Унсовіч / СТВ​
Рэктар Баранавіцкага ўніверсітэта Аляксандр Унсовіч / СТВ​

Рэктар Баранавіцкага ўніверсітэта Аляксандр Унсовіч днямі выступіў у эфіры дзяржТБ з незвычайным спічам. Ацаніце самі:

"Нашы студэнты, студэнты часта знаходзяцца ў рэсурсах інфармацыйных, але яны не гатовыя да таго, як сарбіраваць інфармацыю ў гэтых рэсурсах. Вельмі шмат фэйкавай інфармацыі, якая ўспрымаецца як "клікавае мысленне", калі чалавек інфармацыю ў інтэрнэце ўспрымае за праўду, а не ўсё з'яўляецца праўдай. Таму нам трэба навучыць сёння нашу моладзь сарбіраваць тую інфармацыю, якая з'яўляецца ў інтэрнэце", — сказаў Унсовіч.

За гэтым наборам слоў нават не адразу можна зразумець, што ён мае на ўвазе пад "сарбіраваць інфармацыю" ("сарбіраваць" — значыць "ўбіраць у сябе / усмоктваць"). Няправільна ён разумее і тэрмін "клікавае мысленне". І гэта не кажучы пра "знаходзяцца ў рэсурсах" і "не ўсё з'яўляецца праўдай".

Еўрарадыё калісьці публікавала падборку феерычных перлаў беларускіх чыноўнікаў.



 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі