"Кітайска-расійская атака" на Радыё Свабода

У сувязі з кібератакай, пачынаючы з 14 лістапада перыядычна адбываюцца збоі ў працы мультымедыйнай і інфармацыйнай службы радыёстанцыі. У панядзелак праца інтэрнэту была адноўленая і вяшчанне працягнулася ў нармальным рэжыме.





Атака не спыніла доступу да старонак РС/РСЕ аднак запаволіла працу службаў радыё і абнаўленне сайтаў.





Як заявіў прэзідэнт РС/РСЕ Кевін Клоўз, тэхнічныя службы радыёстанцыі збіраюць звесткі пра інтэрнэт-атаку, аднак пацвердзіў меркаванне, што атака мае скіраваны характар.





Паведамляецца, што арганізатары атакі выкарыстоўвалі супольную магутнасць больш чым мільёна кампутараў, пры гэтым іх уладальнікі могуць пра гэта нічога не ведаць. Аналіз тэхнічнай інфармацыі паказаў, што каля 80% кампутараў, з якіх прыходзяць фальшывыя запыты DDoS-атакі, размешчаныя ў Кітаі, каля 20% — у Расіі. Аднак гэтыя звесткі не даюць магчымасці выявіць адказных за атаку, адзначае Радыё Свабода.

 

Фота — Fotolia