Кітай абвясціў пра перамогу над каранавірусам і закрыў мяжу

Мужчына ва Ухані / Reuters
Мужчына ва Ухані / Reuters

Распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Кітая ўдалося спыніць. Пра гэта, як перадае CNN, 28 сакавіка заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамітэта па ахове здароўя Кітая Мі Фэн. Паводле яго слоў, цяпер у Кітаі налічваецца менш за 3 тысяч хворых на COVID-19, і вірус не перадаецца ўнутры краіны.

Разам з тым чыноўнік адзначыў, што па-ранейшаму захоўваецца рызыка паўторнай хвалі захворвання з-за завозных выпадкаў.

За апошні час у Кітаі зарэгістравана 693 завозныя выпадкі каранавіруснай інфекцыі з 42 краін. З-за гэтага кітайскія ўлады з 28 сакавіка забаранілі ўезд замежнікам, нават калі ў іх ёсць віза або від на жыхарства ў КНР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі