Кіроўцы-замежнікі не могуць працаваць у Расіі без расійскіх вадзіцельскіх правоў

Кіроўцы-замежнікі не могуць працаваць у Расіі без расійскіх вадзіцельскіх правоў

З 1 чэрвеня кіроўцы-замежнікі не змогуць працаваць у Расіі без расійскіх вадзіцельскіх правоў. Пад гэтае патрабаванне трапляюць і беларусы, нягледзячы на тое, што з’яўляюцца грамадзянамі “саюзнай дзяржавы”. Тэарэтычна іх, як і іншых замежнікаў, могуць адхіліць ад працы. А калі зловяць за працай без пасведчання расійскага ўзору, аштрафуюць.

Як адзначае тэлеканал АНТ, некаторыя расійскія кампаніі збіраюцца патрабаваць, каб беларусаў заканадаўча вывелі з-пад дзеяння новага закону. Шэраг уладальнікаў грузавога бізнесу гатовыя нават падаваць у суд. Гэта не дзіўна, бо па звестках партала tut.by, толькі дальнабойнікамі ў Расіі працуюць каля 100 тысяч беларусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі