Кіроўца фуры незаконна вёз з Польшчы ў Беларусь 20 тон свініны (фота)

Кіроўца фуры незаконна вёз з Польшчы ў Беларусь 20 тон свініны (фота)

Кіроўца фуры незаконна вёз з Польшчы ў Беларусь 20 тон свініны. Ён прадаставіў брэсцкім мытнікам несапраўдныя суправаджальныя дакументы.

Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення “Казловічы”. Паводле дакументаў, кошт груза ў аўтамабілі Volvo складаў 38 тысяч рублёў. Аднак падчас правядзення мытнага кантроля былі знойдзены дакументы з рэальным коштам свініны, які, як высветлілася, быў заніжаны больш чым у тры разы. Як адзначае прэс-служба Брэсцкай мытні, страты з-за нявыплаты мытных плацяжоў у поўным аб’ёме склалі б больш за 70 тысяч рублёў.

Тавар быў ацэнены на суму каля 120 тысяч рублёў, яго ў кіроўцы забралі да рашэння суда.

Кіроўца фуры незаконна вёз з Польшчы ў Беларусь 20 тон свініны (фота)
Фота: brest.customs.gov.by
Кіроўца фуры незаконна вёз з Польшчы ў Беларусь 20 тон свініны (фота)
Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі