Кіраўнікі МЗС краін ЕС абмяркуюць у Бруселі сітуацыю з дапамогай Гаіці

Экстрэннае пасяджэнне, прысвечанае пытанням аказання гуманітарнай дапамогі насельніцтву Гаіці, якое пацярпела ад разбуральнага землятрусу, правядуць у панядзелак у Бруселі кіраўнікі МЗС 27 краін Еўрасаюза.  Як паведамляе РИА Новости, сустрэча кіраўнікоў МЗС упершыню адбудзецца пад старшынствам высокага прадстаўніка ЕС па міжнародных справах і палітыцы бяспекі баранэсы Кэтрын Эштан. Яна каардынуе аказанне краінамі ЕС і іх міжнароднымі партнёрамі дапамогі насельніцтву Гаіці. Еўракамісія ў якасці першага траншу тэрміновай дапамогі выдзеліла 3 мільёны еўра.

Нагадаем, два магутных землятрусы спрычыніліся да гібелі ад 50 да 200 тысяч чалавек, колькасць пацярпелых можа складаць 3 мільёны чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі