Кіраўнікі "Газпрама" і Мінэнэрга сёння абмяркуюць пытанні газавых пазыкаў

Кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер і міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц 19 чэрвеня абмяркуюць пазыку нашай краіны за расійскі газ. Радыёстанцыі "Эхо Москвы" гэта пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік "Газрпама" Сяргей Купрыянаў. Напярэдадні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з журналістамі не прызнаў пазыкі за Беларуссю. Аднак усё ж пагадзіўся плаціць за "блакітнае паліва" па коштах, якія прапаноўвае Расія, калі для яе "цяжка пакінуць леташні кошт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі