Міністрам трэба перастаць прасіць. Пра гэта заявіў старшыня Савета міністраў Андрэй Кабякоў на тэлеканале "Беларусь 1" вечарам 18 студзеня.
"Многія міністры... зводзяць сваю працу да таго, каб атрымаць пабольш грошай з бюджэту звыш таго, што прадугледжана законам аб бюджэце, і атрымаць нейкія льготы для падведамасных арганізацый, не прадугледжаныя заканадаўствам. А паколькі гэта нейкія выключныя выпадкі, то натуральна, што іх калегі — Мінфін, Мінэканомікі — пішуць заўвагі, яны супраць. І потым уся гэтая сварка прыходзіць ва ўрад, дзе ў ручным рэжыме пачынаецца пэўнае рэгуляванне балансу інтарэсаў", — цытуе БелаПАН кіраўніка ўрада.
На думку Кабякова, міністрам не трэба ні льготы, ні дадатковае бюджэтнае фінансаванне. Яны павінны займацца сваёй галіной, і для гэтага ёсць канкрэтныя інструменты.
Кіраўнік урада таксама адзначыў, што "як толькі міністр перастане прасіць, адпаведна ў яго рэзка ўздымуцца ўласныя паўнамоцтвы".
Фота — ria.ru